Агульная інфармацыя

Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень” – гэта тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай 112,5 квадратных кіламетраў з асаблiвым прававым рэжымам, які забяспечвае камфортныя ўмовы для вядзення бізнесу. Парк знаходзiцца ў 25 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь горада Мінска ва ўнікальным прыродным комплексе, побач з міжнародным аэрапортам, чыгуначнымі шляхамі, транснацыянальнай аўтамабільнай магістраллю Берлін-Масква.

На тэрыторыі парка плануецца размясцiць вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавыя і навукова-даследчыя цэнтры. Фактычна, будуецца сучасны міжнародны эка-горад з акцэнтам на высокатэхналагічныя і канкурэнтаздольныя інавацыйныя вытворчасці з высокім экспартным патэнцыялам. Праект развіваецца ў рамках міждзяржаўнага кітайска-беларускага супрацоўніцтва і падпісаных адпаведных міжурадавых дакументаў.

У якасці рэзідэнтаў індустрыяльнага парка могуць выступаць любыя кампаніі незалежна ад краіны паходжання капіталу. Разумеючы вострую канкурэнцыю за інвестара на сусветным рынку, дзяржава стварыла спрыяльны інвестыцыйны клімат для рэзідэнтаў індустрыяльнага парка, гарантаваны як нацыянальным заканадаўствам, так і спецыяльнымі міжнароднымі пагадненнямі і абавязкамі, забяспечыла беспрэцэдэнтныя iльготы і прэферэнцыі, утварыла асобны і незалежны орган дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе комплекснае адміністрацыйнае абслугоўванне па прынцыпе «адна станцыя».