Рэгістрацыя рэзідэнтаў

Каб атрымаць доступ да ўсіх льготаў і прэферэнцыяў індустрыяльнага парка, неабходна зарэгістравацца ў якасці яго рэзідэнта.

Патрабаванні, якія павінны быць выкананы для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнтаў парку:

1. Юрыдычная асоба ствараецца з месцам знаходжання на тэрыторыі парка;

2. Юрыдычная асоба плануе рэалізаваць на тэрыторыі парка інвестыцыйны праект, які адпавядае адначасова ніжэйпералічаным умовам:

- адпаведнасць праекта асноўным напрамках дзейнасці парку - стварэнне і развіццё вытворчасцяў у сферы электронікі і тэлекамунікацый, фармацэўтыкі, тонкай хіміі, біятэхналогій, машынабудавання, новых матэрыялаў, комплекснай лагістыкі, электроннай камерцыі, дзейнасці, звязанай з захоўваннем і апрацоўкай вялікіх аб'ёмаў дадзеных, сацыяльна-культурнай дзейнасці, а таксама ажыццяўленне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ (далей - НДВКП);

- заяўлены аб'ём інвестыцый у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта павінен скласці не менш за 5 млн. даляраў ЗША, а у выпадку рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па ажыццяўленні НДВКП - не менш за 500 тыс. долараў ЗША.

Заяўлены аб'ём інвестыцый у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта юрыдычнай асобы (за выключэннем ажыццяўлення НДВКП), які прэтэндуе на яго рэгістрацыю ў якасці рэзідэнта індустрыяльнага парка, можа складаць суму, эквівалентную не менш за 500 тыс. долараў ЗША, пры ўмове ажыццяўлення інвестыцый у гэтым аб'ёме на працягу 3 гадоў з дня заключэння з адміністрацыяй парка дагавора аб умовах дзейнасці ў індустрыяльным парку.

Пад інвестыцыямі ў рэалізацыю інвестыцыйнага праекта ў дадзеным выпадку маюцца на ўвазе інвестыцыі ў асноўны капітал, у тым ліку інвестыцыі, што накіроўваюцца на набыццё зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць, а таксама інвестыцыі на набыццё нематэрыяльных актываў без уліку падатку на даданую вартасць.

Рэгістрацыйныя дакументы

Для рэгістрацыі ў якасці рэзідэнтаў парку юрыдычныя асобы прадстаўляюць у Адміністрацыю парка наступныя дакументы:

1. заяву http://industrialpark.by/ru/download (заява на атрыманне статусу резідэнта.doc)

2. копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі і устаноўчых дакументаў, засведчаныя кіраўніком юрыдычнай асобы або асобай, якая выконвае яго абавязкі;

3. абгрунтаванне інвестыцыйнага праекта, зацверджанае кіраўніком юрыдычнай асобы або iншай упаўнаважанай асобай; http: //industrialpark.by/ru/download (абгрунтаванне інвест праекта для резидента.doc)

4. праект дагавора аб умовах дзейнасці ў індустрыяльным парку, падпісаны кіраўніком юрыдычнай асобы або iншай упаўнаважанай асобай. http://industrialpark.by/ru/download(договор рэзідэнта з администрацией.doc)

Абгрунтаванне інвестыцыйнага праекта павінна прадугледжваць звесткі, названыя ў дадатку 2 да Палажэння аб парадку рэгістрацыі юрыдычных асоб у якасці рэзідэнтаў Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» http://industrialpark.by/ru/download (абгрунтаванне інвест праекта для резідэнта.doc)

Тэрмін разгляду Адміністрацыяй парка дакументаў і прыняцця рашэння аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці рэзідэнта парку - не пазней за 5 рабочых дзён, якія ідуць за днём прыёму дакументаў. Днём рэгістрацыі юрыдычнай асобы ў якасці рэзідэнта парку з'яўляецца дзень заключэння з iм дагавора аб умовах дзейнасці ў парку. Арганізацыям, што жадаюць рэалізаваць інвестыцыйны праект на тэрыторыі індустрыяльнага парка, які не адпавядае асноўным напрамкам дзейнасці парка, напрыклад: будаўніцтва гатэляў, жылых дамоў, адміністрацыйных будынкаў, іншыя віды вытворчасці і сферы паслуг, неабходна звярнуцца з адпаведнай прапановай у сумесную кіруючую кампанію і Адміністрацыю парка.

Па ўсіх пытаннях, што датычацца рэгістрацыі ў парку, калі ласка, звяжыцеся з намі:

аддзел інвестараў і рэзідэнтаў : +375 (17) 517-28-83

аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы : +375 (17) 517-28-74