Геаграфія

Індустрыяльны парк знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці ў 25 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь горада Мінска і займае плошчу 112,5 кв. км. Выгаднае тэрытарыяльнае размяшчэнне абумоўлена непасрэднай блізкасцю парка да Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", чыгункі, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін-Масква, а таксама доступам да Клайпедскага порту на ўзбярэжжы Балтыйскага мора на адлегласці 500 км.

Індустрыяльны парк раскрывае патэнцыял Беларусі як камунікацыйнага звяна паміж СНД, Расіяй і Еўропай, а таксама дае магчымасць уваходу на рынак краін Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы (Расія, Беларусь, Казахстан, Арменія, Кыргызстан) ёмістасцю 183 млн чал.

Блізкасць да горада Мінска (колькасць насельніцтва сталіцы - 1,9 млн чал., студэнтаў - 450 тыс. чал.) і сталічнага горада-спадарожніка Смалявічы (колькасць насельніцтва - 15 тыс. чал., знаходзіцца на адлегласці 15 км ад парку) спрыяе забеспячэнню парку прафесійнымі кадрамі.

Вялікі Камень размешчаны ў лясной зоне з унікальнымі відамі жывёл і птушак, а таксама высокімі стандартамі грунтовых вод, што стварае ідэальны экалагічны паркавы комплекс.