Структура кіравання

Мадэль кіравання

Мадэль кіравання парку прадугледжвае трохузроўневую структуру менеджменту

Мiжурадавы каардынацыйны савет
Пастаноўка стратэгічных мэтаў, каардынацыйная падтрымка дзейнасці Парка, вырашэнне пытанняў, якія патрабуюць удзелу ўрадаў абедзвюх краін
Адміністрацыя парку
Адміністрацыя парка падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь, глава адміністрацыі прызначаецца Прэзідэнтам Республікі Беларусь Сфера адказнасці адміністрацыі - кіраванне развіццём парка, прыцягненне інвестараў і рэгістрацыя рэзідэнтаў, а таксама і іх комплекснае абслугоўванне.
Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка
Будаўніцтва інфраструктуры і iншых аб’ектаў для развіцця бізнесу, пошук і прыцягненне інвестараў.

Адміністрацыя парка

Дзяржаўная ўстанова «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» створана 16 жніўня 2012 года Ўрадам Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыя парка ажыццяўляе кіраванне Паркам, прыцягненне і рэгістрацыю рэзідэнтаў «Вялікага камня», а таксама прымае рашэнні па іншых працэдурных пытаннях (рэгістрацыя юрыдычнай асобы, наданне статусу рэзідэнта, выдача дазволаў на будаўніцтва, садзейнічанне ў вырашэнні міграцыйных пытанняў і іншым). Акрамя гэтага, адміністрацыяй забяспечваецца комплекснае абслугоўванне суб'ектаў гаспадарання на тэрыторыі парка па прынцыпе «адна станцыя».

Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка

Кітайска-Беларускае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» заснавана 27 жніўня 2012 года.

Сумесная кіруючая кампанія вырашае задачы па:

  • праектаванні рэсурсаў і нерухомасці;
  • аказанні эксплуатацыйных і кансалтынгавых паслуг;
  • кіраванні зямельнымі рэсурсамі і нерухомасцю;
  • аказанні эксплуатацыйных і кансалтынгавых паслуг, прыцягненню інвестыцый у парк.

Як аператар зямельных рэсурсаў сумесная кампанія здае зямельныя ўчасткі на тэрыторыі парку ў арэнду або адчужае іх у прыватную ўласнасць рэзідэнтам парку і інвестарам.