Адміністрацыя Індустрыяльнага парку

Дзяржаўная ўстанова «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» створана 16 жніўня 2012 года Ўрадам Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыя парка ажыццяўляе кіраванне Паркам, прыцягненне і рэгістрацыю рэзідэнтаў «Вялікага камня», а таксама прымае рашэнні па іншых працэдурных пытаннях (рэгістрацыя юрыдычнай асобы, наданне статусу рэзідэнта, выдача дазволаў на будаўніцтва, садзейнічанне ў вырашэнні міграцыйных пытанняў і іншым). Акрамя гэтага, адміністрацыяй забяспечваецца комплекснае абслугоўванне суб'ектаў гаспадарання на тэрыторыі парка па прынцыпе «адна станцыя».